БЕЛ Ł РУС

Крысціна Ціманоўская збіраецца стаць вядучай на «Белсаце»

27.05.2026 / 09:00

Ганна Стафановіч

Схадзіла ў эфір як госця, а цяпер будзе там працаваць на правах гаспадыні.

Крысціна Ціманоўская. Тут і далей фота з яе інстаграма

Крысціна Ціманоўская распавяла падпісчыкам пра змену фармату свайго блогу ў інстаграме. Калі раней бягуха ахвотна дзялілася падрабязнасцямі свайго асабістага жыцця, дык цяпер запэўнівае: з гэтым скончана.

Спартсменка абяцае, што будзе больш распавядаць пра тое, як правільна бегаць. Таксама Крысціна анансавала: у хуткім часе яе можна будзе пабачыць на тэлеканале «Белсат» — ужо ў якасці вядучай спартыўнай рубрыкі, а не проста госці.

Чытайце таксама:

Крысціна Ціманоўская зноў нявеста — з пярсцёнкам ад Tiffany

«Не адразу мяне прынялі». Крысціна Ціманоўская расказала, з якімі праблемамі сутыкалася ў польскай зборнай

Ціманоўская стала чэмпіёнкай Польшчы

Былы муж Ціманоўскай расказаў, што вярнуўся ў Беларусь яшчэ да выбараў і прагаласаваў за Лукашэнку

Каментары да артыкула