Спорт55

«Не адразу мяне прынялі». Крысціна Ціманоўская расказала, з якімі праблемамі сутыкалася ў польскай зборнай

Беларуская бягуха Крысціна Ціманоўская, якая цяпер прадстаўляе Польшчу, расказала «Белсату», што ў пачатку яе кар’еры ў новай зборнай адносіны з партнёркамі былі напружаныя. Спачатку дзяўчаты прынялі яе варожа, бо яна заняла месца ў эстафеце і адразу паказала высокі вынік. На тое, каб наладзіць давер, спатрэбілася амаль два гады.

Крысціна Ціманоўская (крайняя справа) з партнёркамі па зборнай Польшчы на спаборніцтвах у кітайскім Гуанчжоў. 10 мая 2025 года. Фота: Lintao Zhang / Getty Images for World Athletics

«Скажу шчыра, што гэта было нялёгка, і першы год у камандзе быў вельмі цяжкі. У тым ліку і псіхалагічна, таму што не адразу мяне прынялі. Калі ўступіла ў зборную і выступіла на першым чэмпіянаце Польшчы, узяла срэбра. І дзяўчынкі вельмі негатыўна да мяне настроіліся, таму што прыйшла беларуска, забрала другое месца і забрала адно месца ў эстафеце, таму што ў эстафеце бягуць чатыры чалавекі. Адпаведна, чацвёрты чалавек, які быў да мяне, выпаў з гэтай эстафеты, я стала на яго месца, і давялося два гады наладжваць сувязь з дзяўчатамі».

Сітуацыя змянілася пасля леташняй Алімпіяды ў Парыжы, дзе спартсменкі больш зблізіліся. Важную ролю адыграла і змена трэнера: папярэдні ствараў напружанне ў камандзе, а новы, наадварот, дапамагае ладзіць сяброўскую атмасферу. Цяпер у зборнай няма ўнутранай варожасці, дзяўчаты падтрымліваюць адна адну нават на індывідуальных дыстанцыях.

Тыдзень таму Ціманоўская стала чэмпіёнкай Польшчы на 100 метраў і плануе ў будучыні заваяваць золата таксама на 200 метраў. На апошнім чэмпіянаце яна не змагла бегчы гэтую дыстанцыю праз хваробу, але ўсё ж паказала найлепшы вынік сезона.

Спартсменка параўнала досвед у Польшчы з тым, што было ў Беларусі: калі яна скардзілася на трэнерскія метады, там яе проста прымушалі маўчаць і трэніравацца. У Польшчы ж да меркавання атлетаў прыслухоўваюцца.

У верасні польская зборная выступіць на чэмпіянаце свету ў Токіа, і Ціманоўская разлічвае, што іх эстафета пакажа яшчэ лепшы вынік, чым два гады таму ў Будапешце, дзе яны занялі пятае месца.

Каментары5

  • Re
    30.08.2025
    А чаму бягуХа, а не бягуНя?
  • Ольга калач
    30.08.2025
    Зайдросцяць. Наша дзякучына самая прыгожая
  • Барадзед
    30.08.2025
    Крысціна - гонар Беларусі , до сих пор покоя не даёт?

Цяпер чытаюць

Ці згнілі «Джылі»? Яшчэ як згнілі! Вось як выглядае Geely Atlas Pro пасля трох беларускіх зім4

Ці згнілі «Джылі»? Яшчэ як згнілі! Вось як выглядае Geely Atlas Pro пасля трох беларускіх зім

Усе навіны →
Усе навіны

«У дзень на ежу трацім 30—40 BYN». Як жыве ў Беларусі сям'я з даходам 3 000 BYN3

Маск спадзяецца высадзіць чалавека на Марсе ўжо праз 5‑7 гадоў5

Як спякота падчас цяжарнасці і ў першыя месяцы жыцця можа ўплываць на развіццё мозгу дзіцяці1

Іран і Аман дамаўляюцца пра падзел кантролю над Армузскім пралівам2

Беларусы здымаюць вогненныя пародыі на ролік са школьнікам, які палоў бульбу — далучыліся ратавальнікі, метрапалітэн і «Купалаўцы» ВІДЭА3

З Францыі высылаюць расійскую прапагандыстку4

Зараз будзе што падарыць Трампу: кнігу «Наш прэзідэнт» выдалі на англійскай мове5

Адзін з найбуйнейшых вытворцаў зброі ва Украіне назваў мэту ўдараў па Wildberries31

Чатыры жанчыны абвінавацілі Джарэда Лета ў сэксуалізаваным гвалце18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці згнілі «Джылі»? Яшчэ як згнілі! Вось як выглядае Geely Atlas Pro пасля трох беларускіх зім4

Ці згнілі «Джылі»? Яшчэ як згнілі! Вось як выглядае Geely Atlas Pro пасля трох беларускіх зім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць