БЕЛ Ł РУС

У Чэхіі вызвалілі з-пад варты мітрапаліта РПЦ Іларыёна, у машыне якога знайшлі белы парашок

26.05.2026 / 14:37

Nashaniva.com

Мітрапаліта Будапешцкага і Венгерскага Іларыёна (Алфеева), якога напярэдадні затрымалі ў Чэхіі з падазроным рэчывам, выпускаюць на свабоду. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал іерарха са спасылкай на яго адваката. Разам з ім з-пад варты вызваляюць і аператара, які ехаў у адной машыне са святаром.

Іерарха РПЦ, якога ў нядзелю 24 траўня затрымалі ў Чэхіі пасля таго, як у яго машыне былі выяўленыя «кантэйнеры з белым рэчывам», адпусцілі з чэшскай паліцыі, паведаміў тэлеграм-канал Іларыёна (аўтар паста не пазначаны).

Тое, што Іларыёна адпусцілі па рашэнні чэшскага суда, іншай меры стрымання ў дачыненні да яго абрана не было, расказаў Рускай службе Бі-бі-сі адвакат мітрапаліта Іван Мельнікаў.

Мітрапаліт раней заяўляў, што не ведае, як кантэйнеры апынуліся ў машыне, і адмаўляў, што мае дачыненне да наркотыкаў, паведамляў тэлеграм-канал мітрапаліта са спасылкай на яго адваката.

Іерарха РПЦ затрымалі ў нядзелю 24 траўня ў Чэхіі пасля таго, як у яго машыне былі выяўленыя «кантэйнеры з белым рэчывам».

Раней у аўторак МЗС Расіі выклікаў часовага паверанага ў справах Чэхіі ў Маскве, каб заявіць пратэст супраць затрымання іерарха РПЦ і запатрабаваць яго вызвалення.

Расійскі бок запатрабаваў «неадкладнага вызвалення» мітрапаліта і спынення «ганенняў на прадстаўнікоў РПЦ у Чэхіі».

Хто такі мітрапаліт Іларыён?

У мінулым Іларыён (Алфееў) быў кіраўніком Аддзела вонкавых царкоўных сувязяў Маскоўскага патрыярхату і лічыўся адным з самых набліжаных да патрыярха Кірыла людзей. У 2022 годзе яго прызначылі кіраўніком Будапешцкай епархіі РПЦ.

Аднак пасля гучнага скандалу, звязанага з абвінавачаннямі ў дамагальніцтвах, Іларыён быў адпраўлены ў храм святых Пятра і Паўла ў знакамітым курортным горадзе Карлавы Вары, дзе пражывае вялікая расійская дыяспара.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула