У Чэхіі затрымалі мітрапаліта РПЦ Іларыёна — у яго аўто знайшлі чатыры кантэйнеры з «рэчывам белага колеру»
Яго затрымалі ўчора ў Карлавых Варах, паведаміла Baza.

Паведамляецца, што паліцыя спыніла аўтамабіль, у якім знаходзіліся мітрапаліт Іларыён і аператар, які суправаджаў яго. Падчас надгляду аўтамабіля, у багажніку былі выяўленыя чатыры невялікія кантэйнеры з рэчывам белага колеру.
Сам Іларыён адхіліў якое-небудзь дачыненне да незаконнага захоўвання забароненых рэчываў і лічыць тое, што адбылося правакацыяй. У паведамленні таксама сказана, што «затрыманню папярэднічаў працяглы перыяд ціску на мітрапаліта і праваслаўную суполку ў Карлавых Варах».
У 2024 годзе Іларыён быў адхілены ад кіраўніцтва Будапешцка-Венгерскай епархіяй пасля абвінавачванняў у сэксуальных дамаганнях — у гэтым яго абвінаваціў былы келейнік Георгій Сузукі.
Каментары