БЕЛ Ł РУС

Чакаюцца змены ў раскладзе на чыгуначнай лініі Мінск — Баранавічы — Брэст

26.05.2026 / 17:50

Nashaniva.com

Беларуская чыгунка часова зменіць расклад руху цягнікоў і адменіць некаторыя рэйсы на напрамку Мінск — Баранавічы — Брэст. Змены будуць дзейнічаць з 8 па 11 чэрвеня. Яны звязаныя з планавым рамонтам чыгуначнага моста на ўчастку Фаніпаль — Койданава.

Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацсетак

У гэты перыяд:

Напрыклад, 8 і 10 чэрвеня не будзе цягніка №733 Мінск — Брэст. Замест яго прызначаць іншы — №607, які будзе адпраўляцца з Мінска ў другой палове дня і прыбываць у Брэст увечары.

Таксама на ўчастку Мінск — Баранавічы зменіцца расклад рэгіянальных цягнікоў эканомкласа.

Пасажыраў просяць загадзя правяраць расклад і ўлічваць гэтыя змены пры планаванні паездак. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайце БЧ, у мабільным дадатку або па тэлефоне даведкі.

Чытайце таксама:

Памочнік машыніста загінуў пад коламі цягніка ў Столінскім раёне

Паміж Мінскам і Рудзенскам зноў ездзяць «штадлеры»

Белчыгунка запускае на лета дадатковы цягнік у Пецярбург

Каментары да артыкула