БЕЛ Ł РУС

У Буда-Кашалёўскім раёне тры чалавекі насмерць атруціліся сурагатам

26.05.2026 / 18:12

Nashaniva.com

У адзін з сакавіцкіх дзён судова-медыцынскія эксперты атрымалі адразу тры целы памерлых — мужчыны і дзвюх жанчын. Мужчына памёр у рэанімацыі Буда-Кашалёўскай раённай бальніцы, а дзвюх жанчын знайшлі па месцы жыхарства без відавочных прыкмет гвалтоўнай смерці, паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.

Высветлілася, што мужчына і адна з жанчын жылі разам, а другая была іх знаёмай. Усе яны злоўжывалі алкаголем, таму адной з асноўных версій стала атручэнне.

Падчас экспертызы ў арганізме ўсіх трох быў знойдзены этыленгліколь — рэчыва, якое і стала прычынай смерці.

Этыленгліколь — гэта так званы сурагат алкаголю: бясколерная вадкасць без паху з саладкаватым смакам. Яго шырока выкарыстоўваюць у тэхнічных мэтах, напрыклад у антыфрызах, тармазных і іншых тэхнічных вадкасцях.

Гэтае рэчыва вельмі таксічнае і небяспечнае для чалавека. Яго ўжыванне, нават у невялікіх колькасцях, можа прывесці да цяжкага атручэння і смерці.

Чытайце таксама:

У Брэсцкай вобласці атруціліся двое малых: адзін глынуў «кока-колы», другая таблетак

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай

У Гомелі сабака памёр у пакутах, нечым атруціўшыся на двары. І гэта ўжо не першы падобны выпадак

Дзевяцігадовы хлопчык атруціўся растваральнікам, глынуўшы яго з бутэлькі для колы

Каментары да артыкула