«Першыя 500 цэляў ужо на алоўку». Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм УСУ папярэдзіў Лукашэнку
Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны Роберт «Мадзьяр» Броўдзі апублікаваў у фэйсбуку папярэджанне для Аляксандра Лукашэнкі.
Роберт Броўдзі, камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны. Фота Карпатський телеграф
Па яго словах, Украіна ўжо вызначыла першыя 500 цэляў на тэрыторыі Беларусі.
«Мінскаму гаўляйтару Лукашэску: сабака, які брэша, не кусае. Драпежная птушка — не такая. Першыя 500 цэляў ужо на алоўку. Бясплатная і вельмі практычная парада: не лезь на вочы Украіне», — напісаў Броўдзі.
Гэта ўжо не першыя пагрозы Роберта Броўдзі на адрас Лукашэнкі. Раней ён называў яго «гаўляйтарам» і «Юстасам».