МАЗ паказаў свой новы прыгарадны аўтобус
МАЗ прадставіў новы прыгарадны аўтобус мадэлі 303147, які прызначаны для маршрутаў з вялікай колькасцю пасажыраў. Ён спалучае нізкую падлогу, як у гарадскім транспарце, і камфорт, патрэбны для паездак за горад, піша «Анлайнер».
Аўтобус абсталяваны рухавіком экалагічнага класа «Еўра-5» магутнасцю каля 294 конскіх сіл і аўтаматычнай каробкай перадач на шэсць ступеняў.
У салоне прадугледжана 35 месцаў для сядзення, частка з іх размешчана на нізкай падлозе. Такая канструкцыя дазваляе хутчэй заходзіць і выходзіць на прыпынках. Сядзенні мяккія і абсталяваныя рамянямі бяспекі, што робіць паездку больш зручнай.
Аўтобус таксама мае сучаснае абсталяванне: кандыцыянер, электронныя табло з гукавым інфармаваннем, сістэму адкрыцця дзвярэй пасажырамі, відэаназіранне і разеткі для зарадкі прылад.
Для людзей з інваліднасцю прадугледжаныя спецыяльная рампа і месца для інваліднага вазка.
Чытайце таксама:
У Мінску газонакасілка пашкодзіла аўтобус, што ішоў па маршруце
Аўтобус на аўтастанцыі ў Чавусах сам паехаў і задавіў пажылую пару