На вайне ва Украіне загінуў мінскі амапавец, які збіваў беларусаў
У картцы ўліку загінулых на вайне ва Украіне, якую вядзе «Медыязона», знайшлі імя Аляксандра Лугаўскога з датай нараджэння 19 снежня 1990 года, піша тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!»
У характарыстыках пазначана, што ён «іншаземец» і «ПВК», а загінуў за дзень да свайго 31‑годдзя — 18 снежня 2022 года.
Чалавек з дакладна такімі персанальнымі данымі (прозвішча, імя, імя па бацьку і дата нараджэння) утрымліваецца ў базах, якія ў свой час вялі праекты «Дзікае паляванне», «luka.zone» і г. д.
Там пазначана, што Лугаўскі быў міліцыянерам-кіроўцам 1‑й роты 3‑га ўзвода АМАП ГУУС Мінскага гарвыканкама, старшыной міліцыі:
«Прымаў актыўны ўдзел у падаўленні мірных акцый пратэсту. За асаблівую жорсткасць і імпэт атрымаў ухвалу ад начальства».
Чытайце таксама:
Украінцы назвалі лічбу беларусаў, якія ваююць на баку Расіі, і колькі з іх загінулі
Самы карыкатурны злодзей Слоніма скончыў свой шлях у мясным штурме на Данбасе