У Кіеве афіцыйна адкрылі Місію беларускіх дэмакратычных сіл
Урачыстая цырымонія адкрыцця Місіі беларускіх дэмакратычных сіл ва Украіне прайшла з удзелам Святланы Ціханоўскай і іншых прадстаўнікоў дэмакратычных сіл, якія суправаджаюць яе падчас візіту ў Кіеў.
Скрыншот з відэа
З украінскага боку у адкрыцці ўдзельнічалі намеснік міністра замежных справаў Яўген Перабійніс, іншыя прадстаўнікі ўкраінскага знешнепалітычнага ведамства, а таксама іншыя афіцыйныя асобы і сябры Беларусі.
У новым памяшканні Святлана Ціханоўская ўручыла ўзнагароды Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі двум дэпутатам Вярхоўнай Рады, членам міжфракцыйнага аб'яднання «За дэмакратычную Беларусь» Вадзіму Галайчуку і Ігару Гузю.
Чытайце таксама:
Ціханоўская: «Для мяне не стаіць пытанне, ці пераможа Украіна. Адзінае пытанне — калі»
Што сімвалізуюць падарункі, якія Ціханоўская перадала Зяленскаму і яго жонцы
Ціханоўская і Зяленскі правялі ў Кіеве перамовы за закрытымі дзвярыма
Зяленскі ў прысутнасці Ціханоўскай патроліў Лукашэнку ВІДЭА
Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве
Сібіга паабяцаў Ціханоўскай, што беспакараных не будзе, і падарыў архіўную перапіску УНР і БНР