У Смаргоні запрашаюць лавіць ракаў за 6 тысяч рублёў
Цікавая і незвычайная вакансія з'явілася на партале praca.by ў Смаргонскім раёне, заўважыла выданне kraj.by.
Фота ілюстрацыйнае
Новага супрацоўніка шукае ТАА «Водная даліна». Характар працы будзе раз'язны, а графік — гнуткі.
Абавязкі: праводзіць лоўлю ракаў.
Вакансія даступная для студэнтаў і пазначаная як разавая, падпрацоўка.
Вопыт працы і адукацыя не маюць значэння. Асаблівых патрабаванняў да кандыдата не выстаўляюць.
Кампанія дае сродкі для лоўлі, навучае яе прыёмам і гарантуе стабільную аплату.
Чытайце таксама:
На Мінскім моры адкрыюць «Порт» — новую зону адпачынку
Махляры для атрымання грошай без пары «пахавалі» самую старую чарапаху ў свеце