Грамадства11

На Мінскім моры адкрыюць «Порт» — новую зону адпачынку

На Мінскім моры плануюць адкрыць новую зону адпачынку — арт-парк «Порт», які размесціцца побач з санаторыем «Прыморскі». У тэставым рэжыме ён пачне працаваць з 5 чэрвеня, а афіцыйнае адкрыццё запланавана на 12—14 чэрвеня, піша Office Life.

Фота: probelarus.by

Гэта будзе закрытая тэрыторыя з рознымі зонамі для адпачынку: вялікімі лаўнж-прасторамі, дзіцячымі і спартыўнымі пляцоўкамі, фотазонамі і арт-аб’ектамі. Таксама там абяцаюць пляж і нават кінапаказы.

Для наведвальнікаў плануецца пракат шэзлонгаў, парасонаў, ровараў, сапбордаў, катамаранаў, лодак і яхтаў. Можна будзе арандаваць альтанкі або спартыўныя пляцоўкі, а таксама карыстацца крытым басейнам.

Асобна адзначаецца фудкорт, які яшчэ фарміруецца, але ўжо вядома, што там будуць працаваць розныя стрытфуд-праекты, сярод іх «Ружовая Пантэра», Bulba Frites, WOW Waffles, Comida Mexicana, Thai Point і іншыя.

Каментары1

  • Indrid Cold
    26.05.2026
    Самы час каб адпачыць на курортах Мінскага Мора

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве19

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны1

«Я з паліклінікі, скажыце свой рост і вагу». 18‑гадовы мінчук паверыў медсястры з тэлеграма і вынес з дому 12 тысяч даляраў5

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў7

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

Чаму скандальны маскоўскі дрэсіроўшчык Запашны прыязджаў у Баранавічы3

Рэкордная для мая спёка ў Еўропе. У Лондане +33°C і гэта не мяжа7

Іран заклікаў рыхтавацца да нафты па $200 за бараль пасля ўдараў ЗША2

Віягра можа стаць паратункам і для жанчын — але ў іншай праблеме, лічаць навукоўцы

Іран нібыта гатовы вывезці свой узбагачаны ўран. Але толькі ў Кітай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве19

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць