БЕЛ Ł РУС

Махляры загадалі мінчанцы прыйсці з усімі дакументамі да цэнтральнага ўваходу КДБ

27.05.2026 / 09:53

Nashaniva.com

32‑гадовай дзяўчыне ў месенджары патэлефанаваў несапраўдны супрацоўнік «Белпошты» і паведаміў пра заказны ліст з падатковай. Каб яго атрымаць, мінчанка павінна была назваць код з SMS-паведамлення — пачалася звыклая схема падману, паведамляе «Міліцыя Мінска».

Пасля гэтага на лініі ўзніклі перашкоды, і да размовы падключыўся ілжэсупрацоўнік службы бяспекі. Насамрэч у Беларусі немагчыма такое імгненнае пераключэнне тэлефонных званкоў паміж рознымі арганізацыямі, аднак жанчына пра гэта не ведала і недапетрыла.

Ён распавёў, нібыта ашуканцы аформілі на мінчанку крэдыты, і цяпер яна павінна ўзяць «люстраныя» пазыкі для іх анулявання.

Жанчына звярнулася адразу ў пяць банкаў і атрымала гатоўкай каля 55 тысяч рублёў. Усе грошы яна адвезла ў Лошыцкі парк і перадала незнаёмай жанчыне, якую лічыла кур’ерам Нацбанка.

Потым куратар зноў звязаўся з мінчанкай і прызначыў ёй сустрэчу каля цэнтральнага ўваходу ў будынак КДБ. Пасля чаго выдаліў перапіску.

Пасля яна зразумела, што стала ахвярай падману і звярнулася ў міліцыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула