БЕЛ Ł РУС

Выходзіць фантастычная ірландская гісторыя ў перакладзе Андрэя Скурко

27.05.2026 / 13:44

Nashaniva.com

Выдавецтва Gutenberg Publisher анансавала выхад дзіцячай кнігі ірландскай аўтаркі Эрыкі Макган «Табіта Плімтак жыве на самым краі свету», піша bellit.info.

Кніга апавядае пра тое, як капрызныя сваякі выпраўляюць дзяўчынку Табіту штодзень уніз па скале па ежу і іншыя патрэбныя рэчы. Але тая гэтым не пераймаецца: у пячорах-кішэньках уніз па схіле жывуць сімпатычныя людзі. А наймілейшы з іх — спадар Дрыготка, што пасяліўся ніжэй за лінію ценю. Калі ў ваколіцах пачынаюць шырыцца чуткі пра пачвар, што караскаюцца на сцяну з глыбіні, менавіта пра спадара Дрыготку Табіта турбуецца наймацней. Бо там, унізе, хаваецца нешта па-сапраўднаму галоднае…

Кніга мае арыгінальныя ілюстрацыі Філіпа Калэна.

«Табіта Плімтак жыве на самым краі свету» Эрыкі Макган можна ўжо цяпер замовіць праз сайт выдавецтва са зніжкай 20%.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула