Стала вядома, колькі каштуе зборная Беларусі па футболе
Беларусь займае 103‑е месца ў спісе самых дарагіх зборных паводле версіі папулярнага статыстычнага партала Transfermarkt, піша Times.by.
Фота ілюстрацыйнае
Кошт беларускай каманды складае 15,68 мільёна еўра. Самым дарагім гульцом з'яўляецца галкіпер сафійскага ЦСКА Фёдар Лапавухаў — 2 мільёны еўра. На другім месцы ідзе паўабаронца «МЛ Віцебск» Валерый Грамыка (1,5 мільёна еўра). На трэцім радку размясціўся абаронца самарскіх «Крылаў Саветаў» Кірыл Пячэнін (1,2 мільёна еўра). На чацвёртым — аднаклубнік Лапавухава Макс Эбонг (1 мільён еўра).
Цікава, што зборная Сірыі, з якой беларусы згуляюць у Мінску 5 чэрвеня, займае ў гэтым рэйтынгу 130‑е месца (6,7 мільёна еўра). А каманда Буркіна-Фасо — з ёй паядынак на Нацыянальным стадыёне 9 чэрвеня — амаль у сем разоў даражэйшая за беларускую (103,5 мільёнаў еўра, 49‑е месца).
На першым месцы зборная Францыі з уражлівымі 1,47 мільярда еўра. Следам ідуць англічане (1,32 мільярда еўра) і іспанцы (1,27 мільярда еўра). Яшчэ адна каманда-мільярдэр — Германія (1,01 мільярда еўра, 4‑я пазіцыя).
Чытайце таксама:
Іспанія ўпершыню едзе на чэмпіянат свету без гульцоў мадрыдскага «Рэала»
Фіналы еўракубкаў пакажуць па беларускім тэлебачанні
Трэнера зборнай Беларусі па пляжным футболе прызналі найлепшым у свеце
Крышціяну Раналду выйграў першы трафей у Саудаўскай Аравіі і забіў 973‑ы гол у кар'еры