Паміж Бабруйскам і Магілёвам на трасу ўпаў дуб і заблакаваў увесь рух
Інцыдэнт адбыўся ў Кіраўскім раёне: у кірунку з Бабруйска ў бок Кіраўска, недалёка ад павароту на аграгарадок Мышкавічы, утварылася чарга з дзясяткаў аўтамабіляў. Дарогу перакрыў дуб, які паваліўся з-за моцнага ветру, піша БелТА.
На месцы здарэння працавалі дарожныя службы і супрацоўнікі ДАІ — яны арганізавалі прыбіранне дрэва з дарогі і аднаўленне руху.
У выніку здарэння адна машына атрымала механічныя пашкоджанні, але людзі не пацярпелі.
Сёння на большай частцы краіны дзейнічае аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру з парывамі да 15—20 метраў за секунду. На заўтра прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымыя навальніцы.
Чытайце таксама:
Моцны вецер паваліў дрэва на Нямізе
На сераду абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі праз моцны вецер
Пад Мінскам заўважылі пылавы віхор ВІДЭА
У Мінскай вобласці абясточаныя больш за 200 населеных пунктаў