Беларусь — найбуйнейшы імпарцёр расійскага віна
Па выніках мінулага года Беларусь стала найбуйнейшым імпарцёрам расійскага віна. Як паведамляе РБК, за 2025 год прырост яго імпарту ў тонах склаў 3,6% (да 1,2 тысячы тон), а ў грашах — 28,3% (да 2,334 мільёна даляраў).
Здымак ілюстрацыйны. Фота: darsik.com
За 2025 год Беларусь абышла Казахстан, продажы расійскай прадукцыі ў якім зменшыліся на 12,6%.
Топ-5 імпарцёраў расійскіх він па выніках мінулага года такі:
- Беларусь — 2,3 мільёна даляраў (+28,3%);
- Кітай — 1,6 мільёна (+35,7%);
- Казахстан — 1,5 мільёна (+1,8%);
- Кыргызстан — 0,4 мільёна (+69%);
- Турцыя — 0,4 мільёна (8,2%).
Можна меркаваць, што ў расійскай віннай прадукцыі частку складае тая, якая вырабляецца на тэрыторыі анексаванага ўкраінскага Крыма.
Чытайце таксама:
У Беларусі запусцяць расійскую сістэму, якая прэзентуецца як аналаг Starlink
Беларусь стала галоўным каналам для ўвозу імпартнага піва ў Расію
Беларусь захоўвае другую пазіцыю па экспарце калію ў Кітай
Беларусь адзін з асноўных імпарцёраў расійскіх сыроў і тварагу