БЕЛ Ł РУС

Спецыялісты патлумачылі, чаму ў Мінску дагэтуль не распусціліся ясені

27.05.2026 / 19:54

Nashaniva.com

Дырэктар УП «Мінскзелянбуд» Аляксандр Ермаловіч на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме расказаў пра поспехі сваёй арганізацыі ў азеляненні сталіцы. Сярод іншага яму задалі пытанне, чаму ў цэнтры Мінска ў канцы мая стаяць без лістоты маладыя ясені. 

Ясень. Фота: Wikimedia Commons

«Мінскзелянбуд» у сувязі з гэтым тлумачыць, што позняе распусканне ясеня — з'ява нармальная. Гэтая парода, маўляў, традыцыйна «прачынаецца» на 2 тыдні пазней за іншыя дрэвы.

Усе мінскія высаджаныя ясені, як сцвярджаецца, здаровыя і знаходзяцца пад наглядам спецыялістаў. Чакаецца, што актыўнае распусканне лісця на іх пачнецца ў найбліжэйшыя 10 дзён.

Чытайце таксама:

У МНС расказалі, што натварыла непагадзь па ўсёй Беларусі

Моцны вецер паваліў дрэва на Нямізе

У Ждановічах пад Мінскам хлопчык залез на дрэва і захрас на ім

Каментары да артыкула