Прэс-служба МНС паведаміла, што падраздзяленні ведамства ліквідуюць наступствы непагадзі па ўсёй Беларусі. Ратавальнікі дапамагаюць распілоўваць і прыбіраць паваленыя дрэвы, якія ўпалі з-за моцнага ветру і дажджоў.

У Мінскай вобласці зафіксавана 13 выездаў МНС у розных раёнах, уключаючы Бярэзінскі, Валожынскі, Капыльскі, Мінскі, Мядзельскі, Нясвіжскі, Смалявіцкі раёны, а таксама горад Жодзіна. У Жодзіне паваленае дрэва пашкодзіла легкавы аўтамабіль.
У Віцебскай вобласці ратавальнікі 11 разоў выязджалі на прыборку дрэў ва Ушацкім, Гарадоцкім, Расонскім, Аршанскім, Полацкім раёнах і ў горадзе Віцебску. У Чашніках пашкоджаны дах шматкватэрнага дома.
У Магілёўскай вобласці было 17 выездаў, падчас якіх прыбралі каля 20 паваленых дрэў. У Магілёве таксама здымалі металічныя канструкцыі з казырка будынка.
У Гродзенскай вобласці зафіксаваны тры выпадкі дапамогі па распілоўцы дрэў у Мастоўскім і Астравецкім раёнах, а таксама ў самім Гродне.
Паводле папярэдніх звестак, пацярпелых няма.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары