БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка заўтра паляціць у Казахстан

27.05.2026 / 20:41

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка 28—29 мая здзейсніць працоўны візіт у Казахстан. Там ён возьме ўдзел у саміце Еўразійскага эканамічнага саюза і ў Еўразійскім эканамічным форуме, якія пройдуць у Астане.

Аляксандр Лукашэнка. Фота: Evgenia Novozhenina Pool Photo via AP

28 мая плануецца выступленне Лукашэнкі на пленарным пасяджэнні Еўразійскага эканамічнага форуму. Галоўная яго тэма сёлета звязаная з развіццём лічбавых тэхналогій і штучнага інтэлекту ў краінах ЕАЭС.

На другі дзень, 29 мая, адбудзецца пасяджэнне Вышэйшай Еўразійскай эканамічнай рады. У парадку дня — каля дваццаці пытанняў. Сам саміт пройдзе ў вузкім і пашыраным фарматах з удзелам кіраўнікоў дзяржаў.

Чытайце таксама:

Як будуць развівацца падзеі, калі Масква зноў, як і ў 2022, пачне наносіць удары па Кіеве з тэрыторыі Беларусі? Магчымыя сцэнары

«Першыя 500 цэляў ужо на алоўку». Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм УСУ папярэдзіў Лукашэнку

Зяленскі ў прысутнасці Ціханоўскай патроліў Лукашэнку ВІДЭА

Лукашэнка заклікаў Малдову «не рэзаць пупавіну» і не губляць ранейшых партнёраў

Каментары да артыкула