БЕЛ Ł РУС

Пашынян анансаваў будаўніцтва транзітнага газаправода праз тэрыторыю Арменіі

28.05.2026 / 08:12

Nashaniva.com

Акрамя таго, палітык заявіў, што ў краіне прыняты закон аб пачатку працэсу ўступлення ў ЕС.

Нікол Пашынян. Фота: Mikhail Metzel, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Прэм'ер Нікол Пашынян анансаваў будаўніцтва транзітнага газаправода праз тэрыторыю Арменіі.

«Мы сёння ўжо маем чыгунку з усходу на захад, для нас адкрылася чыгунка Ахалкалакі — Карс (Грузія — Турцыя), адкрыта чыгунка праз тэрыторыю Азербайджана, хутка адкрыецца TRIPP («Маршрут Трампа»), праз тэрыторыю нашай краіны пройдзе газаправод, за гэты транзіт мы будзем атрымліваць газ», — сказаў Пашынян.

Іншых падрабязнасцяў прэм’ер-міністр Пашынян не падаў, але адзначыў, што Арменія таксама будзе развіваць альтэрнатыўную энергетыку.

Акрамя таго, палітык заявіў, што ў краіне прыняты закон аб пачатку працэсу ўступлення ў ЕС: «Пакуль Арменія можа адначасова быць членам ЕАЭС і працягваць рэформы для дасягнення еўрапейскага стандарту, мы пойдзем гэтым шляхам. Калі настане час выбару, мы зробім выбар, павінны мець альтэрнатыву, каб ніхто не мог казаць пра Арменію: «А каму яна патрэбная, куды яна дзенецца?»» — сказаў Пашынян.

Чытайце таксама:

«Арменія — гэта ўжо не абрабаваная вамі і вашымі партнёрамі краіна». Пашынян рашуча адказаў Лукашэнку

Развод з Масквой у абмен на еўрапейскі бязвіз. Арменія сыходзіць з расійскай арбіты пад пагрозы Пуціна

Трамп заявіў аб поўнай і безумоўнай падтрымцы Пашыняна на парламенцкіх выбарах

Каментары да артыкула