БЕЛ Ł РУС

ЕС вызначыў дату пачатку перамоў аб далучэнні Украіны

28.05.2026 / 08:29

Nashaniva.com

16 чэрвеня ЕС можа афіцыйна запусціць першы этап перамоў пра ўступленне Украіны.

Еўракамісія вызначыла графік і плануе прапанаваць адкрыццё першага кластара перамоў 16 чэрвеня на сустрэчы еўрапейскіх міністраў у Бруселі.

Гаворка ідзе пра старт самага важнага блока, які тычыцца базавых дэмакратычных, эканамічных ды інстытуцыйных рэформаў. Астатнія кірункі перамоў для Украіны і Малдовы збіраюцца запускаць ужо ў ліпені. Чакаецца, што астатнія перамоўныя кластары для Украіны і Малдовы адкрыюцца ў ліпені.

Раней гэты працэс гадамі тармазіў Віктар Орбан. Аднак прэм'ер-міністр Венгрыі Петэр Мадзьяр заняў больш гнуткую пазіцыю. Будапешт цяпер гатовы да кампрамісаў у абмен на разблакаванне замарожаных еўрапейскіх фондаў.

Для зацвярджэння кожнага этапу патрэбна аднагалосная падтрымка ўсіх 27 краін — удзельніц саюза. Пры гэтым Кіеў ужо заявіў, што тэхнічна гатовы да працы і разлічвае толькі на паўнапраўнае сяброўства, адкідаючы любыя гібрыдныя фарматы і альтэрнатыўныя мадэлі інтэграцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула