Махляры прымусілі мінчука напісаць заяву аб неразгалошванні
35‑гадоваму мужчыну пазванілі аферысты і сказалі, што нібыта яго асабісты кабінет у інтэрнэт-банкінгу ўзламаны, і цяпер ад яго імя ажыццяўляецца фінансаванне тэрарыстаў.
Мінчук паверыў, напісаў заяву аб неразгалошванні інфармацыі і пагадзіўся выконваць заданні куратараў, каб даказаць сваю невінаватасць.
Ён чатыры разы сустракаўся з незнаёмымі людзьмі і забіраў у іх пакеты з грашыма. Пасля гэтага вывозіў гатоўкі за мяжу і перадаваў там незнаёмай дзяўчыне.
У адным з выпадкаў грошы яму перадалі маці-пенсіянерка і яе дачка, якія паверылі ў замену дамафона і назвалі код з SMS-паведамлення. Яны аддалі для несапраўднага дэкларавання больш за 30 тысяч рублёў.
Апошнім разам мінчук забраў 6 тысяч даляраў у 44‑гадовага рабочага, які стаў ахвярай падману ад імя «Энергазбыту».
Мужчыну затрымалі.