БЕЛ Ł РУС

Лаўрэатам «Глінянага Вялеса» сёлета стаў Макс Шчур

28.05.2026 / 10:42

Nashaniva.com

Макс Шчур, беларускі паэт, які жыве ў Чэхіі, атрымаў прэмію за кнігу выбранай постапаэзіі «Чайны збор», паведамляе Радыё Рацыя.

Макс Шчур, фота Радыё Рацыя

У шорт-спісе былі: два раманы, адзін зборнік апавяданняў, адна кніга п’ес, адна рэпарцёрская і адна эсэістычная кніга; а таксама тры кнігі паэзіі. Можна сказаць, шорт літпрэміі сабраў практычна ўсе асноўныя жанры літаратуры.

Гліняны Вялес — штогадовая літаратурная прэмія, заснаваная ў 1993 годзе членамі Таварыства Вольных Літаратараў. Старшыня арганізацыйнага камітэта Алесь Аркуш. Прысуджаецца за найлепшую мастацкую беларускамоўную кнігу года.

Лаўрэат атрымлівае сімвалічную ўзнагароду — гліняны стод апекуна мастацтва. Стаць лаўрэатам прэміі можна толькі аднойчы.

Прэмія ўручаецца ў маі.

Чытайце таксама:

Лаўрэатам прэміі імя Арсенневай стаў Ігар Кулікоў

Каментары да артыкула