БЕЛ Ł РУС

Простую жанчыну з Гродна будуць судзіць за палітыку па дзевяці крымінальных артыкулах

28.05.2026 / 12:54

Nashaniva.com

Валянціну Навумаву ўжо амаль дзевяць месяцаў трымаюць за кратамі.

Як стала вядома «Гарадзенскай Праваабароне», канчаткова палітзняволенай выставілі абвінавачванне паводле дзевяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» і «распальванні іншай сацыяльнай варожасці». 

Валянціна Навумава доўгі час была сябрам партыі левых «Справядлівы свет». У 2017 годзе яна была аштрафаваная на 15 базавых адзінак па адміністрацыйнай справе за ўдзел у акцыі «недармаедаў».

Жанчыну затрымалі 5 верасня 2025 года і змясцілі ў турму №1 у Гродне. Спачатку ў справе фігураваў ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку).

Але 27 лютага 2026 года былі выстаўленыя новыя абвінавачванні паводле артыкулаў Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 16 (саўдзел у злачынстве) ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 1 і 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Цяпер стала вядома, што як таксама абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 130 КК, арт. 188 (паклёп), ч. 3 арт. 203‑1 (парушэнне тайны перапіскі, тэлефонных перамоў), ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), арт. 369 КК(абраза прадстаўніка ўлады), арт. 370 КК (здзек з дзяржаўных сімвалаў), арт. 391 КК (абраза суддзі).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула