БЕЛ Ł РУС

Мінчук патраціў грошы нявесты і вырашыў адседзецца ў чыстым полі

28.05.2026 / 14:36

Nashaniva.com

38‑гадовы мужчына каля года жыў разам са сваёй дзяўчынай, пара планавала вяселле. Але ў адзін момант дзяўчына пачала заўважаць, што ашчадак кудысьці знікае.

Спачатку з кватэры зніклі $100 і 400 рублёў, а потым з банкаўскай карты было спісана больш за 7500 рублёў. Мінчанка давярала свайму партнёру — давала яму свой тэлефон, ён ведаў усе яе паролі, у тым ліку для доступу да банкаўскага дадатку.

Дзяўчына стала падазраваць свайго хлопца ў тым, што знікненне грошай звязана з ім — ён усё адмаўляў, а потым знік. Тады дзяўчына звярнулася ў міліцыю. Мужчыну затрымалі ў полі, дзе ён хаваўся перад спробай пакінуць краіну.

Мужчына прызнаўся, што прайграў зберажэнні сваёй дзяўчыны, і яму праз гэта сорамна. Заведзеная крымінальная справа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула