БЕЛ Ł РУС

Латвія пачала ўстанаўліваць «зубы дракона» каля мяжы з Расіяй

28.05.2026 / 15:08

Nashaniva.com

Для гэтага ў жыхароў давялося канфіскоўваць тэрыторыі.

Фота: Медуза

Нацыянальныя ўзброеныя сілы Латвіі ў маі пачалі размяшчаць каля мяжы з Расіяй першыя абарончыя загароды — так званыя «зубы дракона», піша «Медуза».

Закон аб стварэнні абароннай інфраструктуры быў прыняты латвійскім Сеймам у кастрычніку 2025 года. Аднак каля паловы тэрыторый, якія планавалася ўмацаваць, знаходзіліся ў прыватнай уласнасці. Для ўстаноўкі загарод зямельныя ўчасткі давялося канфіскоўваць, а ўласнікам паабяцалі кампенсацыю.

«Пакуль закон аб стварэнні супрацьмабільнай інфраструктуры не быў прыняты, у нас існавалі абмежаванні. Мы не маглі проста прыйсці і пачаць размяшчаць такія загароды на тэрыторыях грамадзянскага сектара. Цяпер гэтая праблема вырашана», — сказаў прадстаўнік сіл абароны Андрыс Рыекстс.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула