БЕЛ Ł РУС

Яшчэ адзін сталічны тэатр узначаліў рэжысёр з Расіі

28.05.2026 / 15:27

Nashaniva.com

Мастацкім кіраўніком сталічнага Новага драматычнага тэатра стаў рэжысёр Юрый Папоў. Яго прозвішча з’явілася на сайце калектыву, піша «Люстэрка»

Юрый Папоў, фота bnkomi.ru

Папоў родам з Расіі. Яму 53 гады, ён працаваў у тамтэйшых правінцыйных калектывах. Адносна нядаўна пераехаў з сям’ёй у нашу краіну, стаў выкладаць у сталічнай Акадэміі мастацтваў і паставіў у Камерным драматычным тэатры (гэта прыватны праект Наталлі Башавай) спектакль «Кругі на вадзе». Пастаноўку з такой жа назвай ён рабіў у правінцыйным расійскім горадзе Северск, што ў Томскай вобласці.

У лютым 2026 года Наталля Башава стала дырэктарам Новага драматычнага тэатра. Напрыканцы красавіка яна паставіла ў гэтым калектыве свой першы спектакль — «Маладая гвардыя» паводле аднайменнага скандальнага твора савецкай літаратуры. Цяпер жа яна запрасіла Папова на працу ў свой калектыў.

Першым спектаклем рэжысёра ў новым статусе стала пастаноўка паводле твора рускай літаратуры — «Чудзікі» Шукшына. 

Папоў — не першы прадстаўнік Расіі на чале беларускіх тэатраў. У 2025 годзе мастацкім кіраўніком мінскага Опернага стаў расіянін Арцём Макараў. І нават у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы ў 2026 годзе аналагічную пасаду заняў яго суайчыннік Дзмітрый Акімаў. Гэта ўсё людзі, якія не ведаюць беларускай культурнай традыцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула