БЕЛ Ł РУС

Жаночая моладзевая і нацыянальная хакейныя зборныя дэбютуюць на чэмпіянаце свету

28.05.2026 / 15:34

Nashaniva.com

Зборныя пачнуць свой шлях на турніры з самых нізоў.

Хакеісткі нацыянальнай (гэта значыць — дарослай) пачнуць свой шлях у турнірах Міжнароднай федэрацыі з самых нізоў, пачынаючы з чацвёртага дывізіёна ў наступным годзе, паведамляе тэлеграм-канал «Хакейная экзотыка»

Суперніцамі дэбютантак стануць зборныя Сінгапура, Ірана і Індыі. Аргенціна і Малайзія падавалі заяўкі, але не дэбютуюць у гэтым годзе.

Раней жаночая зборная Беларусі збіралася нерэгулярна, не праводзячы міжнародных матчаў. З 2010 па 2013 год у Мінску існаваў клуб «Пантэра», які прадстаўляў краіну ў Еўрапейскім жаночым Кубку чэмпіёнаў.

Таксама будзе заснаваная і моладзевая хакейная зборная. Яна стартуе з трэцяга дывізіёна. Супернікамі будуць зборныя Літвы, Тайланда, Ірана і Балгарыі.

Дата і месца правядзення турніру будуць вызначаны восенню на чарговым Кангрэсе Міжнароднай федэрацыі хакею. Заяўкі на правядзенне турніру адправілі Балгарыя і Літва.

Беларускі хакей, як і расійскі, быў у хакейным бане з лютага 2022 года пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі ва Украіну. Беларускія зборныя з вясны 2022 года не ўдзельнічалі ў міжнародных спаборніцтвах, напрыклад, у чэмпіянатах свету.

Сёння, здаецца, пачалося вяртанне беларускага хакея ў свет. Міністр спорту Расіі Міхаіл Дзегцяроў паведаміў, што Дысцыплінарны савет Міжнароднай федэрацыі хакея на лёдзе ануляваў рашэнне Савета ІІХФ аб нядопуску зборных Расіі і Беларусі да спаборніцтваў сезона-2026/27. 

Так было прынята рашэнне пра вяртанне юніёрскай зборнай Беларусі (узрост гульцоў да 18 гадоў) на чэмпіянат свету.

А вось моладзевая і нацыянальная мужчынскія зборныя не згуляюць у наступным годзе на чэмпіянатах свету.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула