БЕЛ Ł РУС

У мінскай «Даліне казак» скончыла жыццё самагубствам дзевяцікласніца

28.05.2026 / 18:04

Дзяніс Рудніцкі

У ноч на 27 мая вучаніца сталічнай школы №11 пайшла з дому. А на раніцу знайшлі яе цела.

Зона адпачынку «Даліна казак». Ілюстрацыйнае фота: «Анлайнер»

Дзяўчынка павесілася на тэрыторыі зоны адпачынку «Даліна казак» (гэта ў мікрараёне Курасоўшчына). Недалёка знаходзіцца сярэдняя школа № 11 імя Жумаша Асаналіева, дзе і вучылася дзевяцікласніца. 

У чым прычына, ніхто не ведае. Пра саму дзяўчыну знаёмыя кажуць, што яна была ціхая і мілая. Падкрэсліваюць, што сям'я ў яе добрая.

Бацькі запэўніваюць, што ніякага булінгу ў класе не адбывалася і станоўча апісваюць класную кіраўніцу. Некаторыя выказваюць здагадкі, што ўскосна гэта можа быць звязана са стрэсам, які дзевяцікласнікі адчуваюць перад іспытамі (сёлета яны пройдуць з 1 па 10 чэрвеня).

Дзяўчына старанна рыхтавалася да іспытаў і зранку ў дзень трагедыі была на кансультацыі ў школе.

Чытайце таксама:

«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванне сына

Што рабіць бацькам, калі іх дзіця цкуюць у школе, каб булінг не скончыўся трагедыяй? Тлумачыць псіхолаг

Адзінаццацікласнік мінскай школы скончыў жыццё самагубствам

У Брэсце дзесяцікласнік-кадэт скончыў жыццё самагубствам

Каментары да артыкула