Бяляцкі назваў тры простыя ўмовы для зменаў у Беларусі
Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі ў сваёй прамове на ІІІ Кангрэсе палітзняволеных у Вільні акрэсліў тры галоўныя ўмовы для пачатку зменаў у краіне: вызваленне ўсіх палітвязняў, спыненне рэпрэсій і нацыянальны дыялог. Ён падкрэсліў, што беларусы, незалежна ад месца знаходжання, застаюцца адной сям’ёй, аб’яднанай прагай да справядлівасці, піша «Вясна».
Алесь Бяляцкі. Фота: «Вясна»
«Мы апынуліся за мяжой не па сваёй волі, але мы ўсе — адзіная сям’я. Нас аб’яднала беларуская турма, прага да справядлівасці і жаданне вярнуцца ў дэмакратычную Беларусь. Мы хочам не проста быць на свабодзе, мы хочам быць дома ў незалежнай краіне.
Заклікаю дыпламатычны корпус не паслабляць ціск на рэжым, пакуль не будуць выкананыя нашыя патрабаванні. Давайце не ўвязвацца ва ўнутраныя сваркі, бо задача спецслужбаў — нас раз’яднаць. Толькі разам мы з’яўляемся рэальнай сілай, здольнай дамагчыся зменаў», — падкрэсліў Алесь Бяляцкі.
Чытайце таксама:
Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV
Бяляцкі ўладам Польшчы і Літвы: Дапамажыце рэпрэсаваным беларусам легалізавацца. Яны не апусцяць рук
Алесь Бяляцкі: Вельмі рады вызваленню Пачобута, але не забываемся і пра іншых