Скончыў жыццё самагубствам канадскі хакеіст Клод Лем’ё
Аднаму з найлепшых гульцоў Нацыянальнай хакейнай лігі ў гісторыі было 60 гадоў.
Клод Лем'ё
Па інфармацыі адной з крыніц, Лем'ё быў знойдзены сваім дарослым сынам каля трэцяй гадзіны раніцы ў сямейнай мэблевай краме пасля таго, як яны занепакоіліся, што ён не вярнуўся дадому. Хакеіст быў знойдзены ў заднім складскім памяшканні.
Апошняе публічнае з’яўленне Лем’ё адбылося ў панядзелак, калі ён пранёс паходню на арэну Bell Centre перад пачаткам матча «Манрэаля» супраць «Караліны».
Клод Лем’ё — адзін з дзевяці гульцоў, якія выйгравалі Кубак Стэнлі з трыма рознымі камандамі: «Манрэаль Канадыенс» (1986), «Нью-Джэрсі Дэвілз» (1995, 2000) і «Каларада Эвеланш» (1996).
За кар’еру Лемьё правёў 234 матчы ў плэй-оф Кубка Стэнлі і закінуў 80 шайбаў — гэта дзявяты паказчык у гісторыі НХЛ. Ён славіўся як вельмі эфектыўны гулец у вырашальных матчах, але таксама меў рэпутацыю жорсткага і нават грубага хакеіста. Асабліва вядомы інцыдэнт 1996 года, калі яго сілавы прыём прывёў да цяжкай траўмы суперніка і моцнага канфлікту паміж камандамі.
На міжнародным узроўні ён выступаў за зборную Канады: выйграў моладзевы чэмпіянат свету ў 1985 годзе і Кубак Канады ў 1987-м, а таксама стаў срэбраным прызёрам Кубка свету ў 1996-м.
Чытайце таксама:
У Літве на прыватным самалёце разбіўся 82‑гадовы фермер-мільянер
У Гаазе памёр заснавальнік руандыйскага «Радыё тысячы пагоркаў»