Памёр экс-аўтагоншчык Вячаслаў Рускіх
Яму было 72 гады.
Фота: autorul_by
Памёр вядомы беларускі аўтагоншчык Вячаслаў Рускіх. Ён быў майстрам спорту СССР і Беларусі па аўтаспорце, прызёрам чэмпіянату СССР, шматразовы чэмпіёнам Беларусі па ралі і аўтакросе.
«Беларускі аўтаспорт панёс вялікую страту: памёр Вячаслаў Сяргеевіч Рускіх. Пасля завяршэння сваёй спартыўнай кар’еры Вячаслаў Рускіх, працуючы трэнерам, выхаваў цэлую плеяду спартсменаў-аўтагоншчыкаў, якія паспяхова выступаюць у розных дысцыплінах аўтаспорту. Ён вельмі шмат сіл аддаваў падрыхтоўцы маладых пілотаў, перадаючы ўвесь свой досвед і веды. Ад імя беларускіх спартсменаў і нашай арганізацыі выказваем глыбокія спачуванні родным і блізкім», — паведамляе autorul_by.
Развітанне з Вячаславам Рускіх адбудзецца заўтра, 30 мая, у Мінску па адрасе вул. Кульман, 33, пачатак а 13:00.