БЕЛ Ł РУС

Зяленскі: Маем інфармацыю ад разведак пра падрыхтоўку Расіяй новага масіраванага ўдару

29.05.2026 / 14:46

Nashaniva.com

«Важна, каб усе нашы партнёры ведалі, што адбываецца», — зазначыў прэзідэнт Украіны.

Уладзімір Зяленскі і Андрэй Сібіга, фота тг прэзідэнта Украіны 

«Мы маем інфармацыю ад разведак пра падрыхтоўку Расіі да новага масіраванага ўдару. Важна, каб усе нашы партнёры ведалі, што адбываецца, і што Расія працягвае абапірацца на ракеты і далейшую вайну, а не на дыпламатычныя крокі. Перш за ўсё гэта азначае, што патрэбныя дадатковыя меры санкцыйнага ціску на Расію і што нашы дамоўленасці з партнёрамі пра СПА не могуць зацягвацца ў рэалізацыі», — напісаў Уладзімір Зяленскі ў тэлеграм-канал.

Ён абмераваў з міністрам замежных спраў Украіны Андрэем Сібігам адпаведныя задачы: што павінна быць зроблена ў гэтыя тыдні і якія крокі партнёраў могуць падтрымаць абарону Украіны найбольш эфектыўна. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула