БЕЛ Ł РУС

Міністр замежных спраў Украіны расказаў, колькі ўкраінцаў зараз за мяжой

29.05.2026 / 15:32

Nashaniva.com

За мяжой на гэты момант вымушана знаходзяцца больш за 8 млн украінцаў, улады маюць намер прадпрыняць крокі для іх вяртання дадому, заявіў кіраўнік МЗС Украіны Андрэй Сібіга, выступаючы ў Вярхоўнай Радзе.

«Для нас гэта сапраўды становіцца ўжо выклікам бяспекі. Мы прама кажам, што будуць прыняты неабходныя меры, распрацаваны неабходныя крокі, каб стымуляваць або стварыць належныя ўмовы для вяртання ўкраінцаў дадому. Гэта галоўная стратэгічная мэта», — сказаў ён.

Сыбіга адзначыў, што для вяртання ўцекачоў перш за ўсё павінны быць створаны ўмовы бяспекі ўнутры краіны. Гэтае пытанне, паводле яго слоў, абмяркоўваецца з партнёрамі Кіева, піша РБК-Украіна.

«Мы таксама бачым, што не ўсе краіны зацікаўленыя ў вяртанні ўкраінцаў, улічваючы ўнёсак нашых грамадзян у развіццё эканомік, іх узровень кваліфікацыі, адаптыўнасць у гэтых краінах. Таму фактычна нам яшчэ трэба будзе змагацца за сваіх людзей, каб яны вярнуліся», — дадаў дыпламат.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула