БЕЛ Ł РУС

У Літве выкрылі буйны канал кантрабанды праз паветраныя шары

29.05.2026 / 15:45

Nashaniva.com

У Салечніцкім раёне літоўскія праваахоўнікі выкрылі буйны канал кантрабанды з Беларусі і затрымалі трох чалавек. Аперацыя адбылася 19 мая, паведамляе Літоўская паліцыя.

Супрацоўнікі крымінальнай паліцыі разам з іншымі падраздзяленнямі выявілі ў лясным масіве каля вёскі Навасёлкі (Naujasodis) падазроныя аўтамабілі, падрыхтаваныя для перавозкі нелегальнага грузу. Побач знайшлі 24 скрынкі цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі.

Паводле інфармацыі следства, кантрабанду дастаўлялі ў Літву з дапамогай метэаралагічных паветраных шароў.

Двух падазраваных затрымалі ў лесе адразу, трэці спачатку ўцёк, але пазней сам з’явіўся ў паліцыю.

Падчас ператрусаў у машынах і жыллі фігурантаў знайшлі:

Супраць затрыманых распачалі крымінальную справу за кантрабанду і незаконны абарот акцызных тавараў. Ім пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі. Суд ужо заключыў усіх траіх пад варту на 3 месяцы.

Чытайце таксама:

У Літве па справе аб кантрабандзе затрыманы 27 чалавек, сярод іх — 13 супрацоўнікаў сілавых структур

У Літве затрымалі мужчыну, які прыйшоў забраць цыгарэты, перапраўленыя шарам з Беларусі

Літва перадала ў Міжнародную арганізацыю цывільнай авіяцыі дадатковыя доказы правядзення Беларуссю гібрыдных атак

Каментары да артыкула