БЕЛ Ł РУС

У Кітаі адкрылі краму беларускага марожанага

29.05.2026 / 16:25

Nashaniva.com

Кобрынскі масласыраробны завод адкрыў сваю першую фірмовую краму марожанага ў Кітаі — у шанхайскім раёне Баашань, паведаміла Генеральнае консульства Беларусі ў Шанхаі.

Фота ілюстрацыйнае

Гэта падзея стала вынікам супрацоўніцтва беларускага прадпрыемства з кітайскай кампаніяй, з якой дамоўленасць была дасягнута яшчэ ў 2025 годзе падчас міжнароднай выставы імпарту ў Кітаі.

На адкрыцці крамы генеральны консул Беларусі ў Шанхаі Аляксандр Шаўчэнка адзначыў, што беларуская малочная галіна мае даўнія традыцыі. Асобна падкрэслівалася, што кобрынскае марожанае вырабляецца з натуральнага малака высокай якасці нібыта без выкарыстання штучных дабавак і заменнікаў, што забяспечвае яго натуральны і насычаны смак.

Падчас адкрыцця ўдзельнікі і першыя пакупнікі змаглі пакаштаваць марожанае і адзначылі высокую зацікаўленасць кітайскіх спажыўцоў у якасных і экалагічных прадуктах.

Новая крама пакуль разглядаецца як пробны праект. Калі ён акажацца паспяховым, партнёры плануюць развіваць у Шанхаі цэлую сетку крам з беларускімі прадуктамі.

Чытайце таксама:

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны

У ЗША прадаюць марожанае са смакам груднога малака

Да Вялікадня ў Мінску выпускаюць адмысловае марожанае

Новы трэнд: людзі гатуюць марозіва на вуліцы ў снезе

Каментары да артыкула