У Мінску паставілі яшчэ адзін зарадны хаб для электрамабіляў
У Мінску каля станцыі метро «Уручча» кампанія Zaryadka адкрыла новы зарадны хаб для электрамабіляў. Ён размешчаны насупраць жылога комплексу «Вівальдзі», піша Office Life.
Фота: Zaryadka
На пляцоўцы ўсталявалі дзве хуткасныя зарадныя станцыі магутнасцю па 160 кВт кожная. Адна з іх мае два раз'ёмы — CCS і GBT, другая абсталяваная двума раз'ёмамі GBT. Адначасова тут могуць зараджацца да чатырох электрамабіляў.
Кампанія-аператар адзначае, што працягвае развіваць сетку ў жылых раёнах сталіцы, бо попыт на хуткую зарадку пастаянна расце. Раней падобная станцыя з’явілася ў Каменнай Горцы.
Усяго ў сеткі ўжо каля 100 зарадных станцый па ўсёй Беларусі. Сярод буйных праектаў — вялікі зарадны хаб у гандлёвым цэнтры Galleria Minsk, дзе можна адначасова абслугоўваць дзясяткі электрамабіляў.
Акрамя Мінска, падобная інфраструктура актыўна развіваецца і ў рэгіёнах, а таксама ўздоўж асноўных аўтамабільных трас.
Чытайце таксама:
У Віцебску збіраюцца вырабляць электрамабілі
У мінскай Каменнай Горцы адкрылі буйны хаб хуткай зарадкі электрамабіляў
«Белджы» плануе сёлета выпусціць 10 тысяч электрамабіляў і гібрыдаў
У «Белтэхаглядзе» расказалі, на што часцей за ўсё хварэюць электракары