БЕЛ Ł РУС

Найлепшым тэлерэпарцёрам Беларусі назвалі Вікторыю Сянкевіч — за ўключэнні з Аляскі

29.05.2026 / 22:01

Nashaniva.com

29 мая ў Мінску ўручылі ўзнагароды ХVІ Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу «Тэлевяршыня». Імі традыцыйна штогод намінуюцца дзяржаўныя прапагандысты. 

Сёлета пераможцай у намінацыі «Найлепшы рэпарцёр» стала намесніца галоўнага дырэктара Галоўнай дырэкцыі тэлеканала «Першы інфармацыйны» Вікторыя Сянкевіч. Ёй далі ўзнагароду за рэпартажы і прамыя ўключэнні з саміту Расія — ЗША (сустрэча Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа на Алясцы).

Узнагароду як найлепшая вядучая грамадска-палітычнай (публіцыстычнай) тэлепраграмы атрымала Алена Сырова, вядучая аўтарскай праграмы «Суровы погляд» і грамадска-палітычнага ток-шоу «Па сутнасці» на СТБ.

Найлепшай вядучай інфармацыйнай праграмы стала Кацярына Тумас-Цішкевіч, вядучая штодзённай інфармацыйна-аналітычнай праграмы «Нашы навіны» на «Другім нацыянальным тэлеканале».

Найлепшай журналісткай рэгіянальнага тэлебачання назвалі Крысціну Бендзянкову — за тэлепраграмы «Наша справа», «Вобласць інтарэсаў», «Брэнд», «Навіны рэгіёна», «Днямі» на тэлерадыёкампаніі «Магілёў».

Найлепшай вядучай рэгіянальнага тэлебачання прызналі Ганну Баярчук, вядучую «Гомельскага эфіру» на тэлерадыёкампаніі «Гомель».

Чытайце таксама:

Рэдакцыя «Гродзенскай праўды» амаль у поўным складзе кінулася ў сацсеткі каментаваць візіт Ціханоўскай у Кіеў

Тур заклікае рыхтавацца да вайны, таму што «Еўрасаюз не здасца на літасць саюза трох імперый»

Заблакавалі ў ютубе ўсе каналы міжнароднага радыё «Беларусь»

«Вялікапераможны» крэатыў ад гродзенскіх прапагандыстаў: па цэнтральных вуліцах запусцілі бранявік з ваеннымі песнямі ВІДЭА

Каментары да артыкула