У Турцыі затануў турыстычны карабель, на якім плылі 110 пасажыраў
У раёне горада Мармарыса каля берагоў Турцыі ледзь не здарылася трагедыя. Падчас экскурсіі ў бухце Акварыум каля 15:45 пайшоў на дно турыстычны катар. На шчасце, усіх пасажыраў паспелі эвакуяваць.
Скрыншот з відэа
Паводле паведамленняў, экіпаж судна своечасова заўважыў няспраўнасць і тэрмінова накіраваў карабель да берага. На сігнал аб дапамозе аператыўна адрэагавалі каманды іншых лодак, якія знаходзіліся побач, а таксама берагавая ахова.
Удалося хутка выратаваць усіх 110 пасажыраў. Ледзь толькі апошні чалавек пакінуў борт, як катар цалкам затануў. Але ў выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў.
Цяпер ідзе расследаванне здарэння.
Чытайце таксама:
Расійскі сухагруз, які перавозіў расійскія ядзерныя рэактары для КНДР, маглі падбіць тарпедамі НАТА
Расійскі газавоз, падбіты ў Міжземным моры, пагражае экалагічнай катастрофай
З возера ў Швейцарыі дасталі груз 2000‑гадовага судна — гладыятарскія мячы, манеты, посуд