Свет22

Расійскі сухагруз, які перавозіў расійскія ядзерныя рэактары для КНДР, маглі падбіць тарпедамі НАТА

Тэлеканал CNN паведаміў новыя падрабязнасці пра гібель расійскага сухагруза Ursa Major, які затануў у снежні 2024 года каля іспанскага ўзбярэжжа. Паводле інфармацыі журналістаў і матэрыялаў іспанскага расследавання, судна магло перавозіць для КНДР кампаненты ядзерных рэактараў для падводных лодак.

Фота ілюстрацыйнае

Капітан судна Ігар Анісімаў падчас допытаў паведаміў следчым, што пад выглядам «вечкаў люкаў», пазначаных у дакументах, на борце знаходзіліся элементы двух ядзерных рэактараў. Ён сцвярджаў, што яны не мелі ядзернага паліва. Мяркуецца, што груз мог накіроўвацца ў паўночнакарэйскі порт Расон.

Следчыя палічылі падазроным сам маршрут і склад грузу. Паводле іх версіі, два вялікія краны Liebherr, якія таксама былі на судне, маглі выкарыстоўвацца для разгрузкі рэактараў.

22 снежня судна пачало траціць ход і нахілілася. Пазней прагучалі некалькі выбухаў у раёне машыннага аддзялення, загінулі двое механікаў. На корпусе знайшлі адтуліну памерам каля 50 на 50 сантыметраў.

Іспанскія следчыя выказалі версію, што пашкоджанне магла выклікаць суперкавітацыйная тарпеда тыпу «Баракуда». Такія тарпеды здольныя рухацца на вельмі вялікай хуткасці ў газавай бурбалцы. Аднак шэраг экспертаў сумняваецца ў гэтай версіі і лічыць больш верагодным выкарыстанне магнітнай міны, замацаванай на корпусе судна. Тым больш што такія тарпеды ёсць на ўзбраенні толькі ў ЗША, Расіі, Ірана і некаторых краін НАТА.

Пасля эвакуацыі экіпажа расійскі карабель «Іван Грэн», які суправаджаў сухагруз, запускаў сігнальныя ракеты, а сейсмолагі зафіксавалі яшчэ чатыры выбухі ў раёне аварыі. Пазней да месца крушэння прыбывала расійскае судна «Янтар», якое ў краінах НАТА лічаць разведвальным.

CNN таксама паведамляе, што над месцам затаплення двойчы лётаў амерыканскі самалёт WC-135R, прызначаны для выяўлення слядоў ядзерных матэрыялаў у атмасферы.

Раней спецслужбы Паўднёвай Карэі заяўлялі, што Расія магла перадаваць КНДР тэхналогіі і кампаненты для стварэння атамных падлодак у абмен на дапамогу паўночнакарэйскіх вайскоўцаў у вайне супраць Украіны.

Каментары2

  • Жвір
    12.05.2026
    Таксама думаю, што гэта вынік выбуху магнітнае міны. Тарпеда пакінула б больш уражваючы сьлед. Ды й пуск тарпеды не застаўся б незаўважаным. А тое, што там былі зафіксаваны яшчэ 4 выбухі, сьведчыць, што было "фаршавана" мінамі ў парту адпраўленьня.
  • рухаемся да 100% дэкаланізацыі Маскоўскай імперыі
    13.05.2026
    ЗША, Брытанія ці Францыя ? Цудоўная навіна дзякуй НН, як і пісаў тут шмат разоў, мы Беларусы рухаемся да 100% дэкаланізацыі Маскоўскай імперыі .

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне20

«Міленькія, але каб мамачку не сустрэць». У Магілёве заўважылі дзікіх парасят2

У Ваўкавыску прыгатавалі самую вялікую піцу ў Беларусі ФОТАФАКТ2

Міністр абароны ЗША: Мы хочам, каб Украіна магла абараніць сябе4

На фронце ва Украіне выпрабавалі чалавекападобных робатаў11

У Старых Дарогах над ракой паставілі скульптуры Вадзяніка і Русалкі ФОТАФАКТ5

Каля 200 літоўскіх фур яшчэ застаюцца ў Беларусі. Магчыма, іх і не забяруць4

Амбасада Германіі заявіла пра намер скараціць час чакання шэнгенскіх віз4

Украіна першай у свеце запусціла «прыватную СПА»: хто яе прыдумаў, хто ўдзельнічае і ці эфектыўна гэта

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць