БЕЛ Ł РУС

У Ваўкавыску прыгатавалі самую вялікую піцу ў Беларусі ФОТАФАКТ

30.05.2026 / 19:43

Nashaniva.com

У Ваўкавыску прыгатавалі самую вялікую піцу ў Беларусі, паведаміў расійскаму выданню Sputnik галоўны эксперт нацыянальнага рэестра Кнігі рэкордаў Беларусі Кірыл Шымко.

Фота: Кірыл Шымко

Прыгатаваў цар-піцу шэф-кухар Арыф Шамсіеў, а вырабіў Ваўкавыскі мясакамбінат. За гэта прадпрыемству ўручаны сертыфікат Кнігі рэкордаў Беларусі.

Прыгатаванне мега-піцы адбылося на мясцовым фестывалі «PROжарка па-ваўкавыску», а паглядзець на працэс прыгатавання сабралася шмат людзей.

Фота: Кірыл Шымко

Памеры гатовай піцы дасягнулі 5 метраў 50 см у дыяметры.

Фота: Кірыл Шымко

«Піца была прыгатаваная на спецыяльна зробленай печы на дровах з цаглінамі. Спецыяльна была вырабленая 6‑метровая бляха (дэка), на якой прыгатавалі такую страву», — расказаў Кірыл Шымко.

Назвалі страву «Італьянскай піцай па-ваўкавыску».

Раней, у лютым гэтага года, у Беларусі быў зафіксаваны яшчэ адзін ядомы рэкорд — на Масленіцу ў Баранавічах спяклі трохметровы блін-гігант, ён таксама быў уключаны ў Кнігу рэкордаў Беларусі.

Чытайце таксама:

У Брэсце выпеклі рэкорднае хачапуры ФОТАФАКТ

У Баранавічах на Масленіцу спяклі трохметровы блін ФОТЫ

На востраве Тэнэрыфе пабілі сусветны рэкорд па даўжыні каляднага дэсерту

Каментары да артыкула