Грамадства22

У Брэсце выпеклі рэкорднае хачапуры ФОТАФАКТ

Рэкорд устанавілі прадстаўнікі брэсцкага Дома грузінскай кухні, піша расійскае выданне Sputnik. Яны выбралі для гэтага аджарскае хачапуры — вядомы від стравы ў форме лодкі. Паводле традыцыі, такая форма сімвалізуе мора, а жаўток зверху — сонца.

Фота: Эліна Сонава

Дасягненне мясцовых кулінараў унеслі ў нацыянальны рэестр Кнігі рэкордаў Беларусі.

Шэф-кухар Гюльнар Садыгава расказала, што спецыяльна рэкорд першапачаткова не планавалі. Ідэя была проста прыгатаваць вялікае хачапуры для калег, каб усім хапіла.

У выніку страва атрымалася 71 сантыметр у даўжыню і вагой 4,8 кілаграма. 

Як назваць рэкордную страву, пакуль канчаткова не вырашылі. Адзін з варыянтаў — «брэсцкае хачапуры». Тым больш што сыр для яго рабілі самастойна з беларускага малака.

Каментары2

  • Ёсік
    29.04.2026
    Глядзіце, раззлуецца моўны чышчыльшчык, будзе як з той амерыканай, лепш адразу назавіце брэсцкі човен з сырам.
  • мора сонцаў
    29.04.2026
    "Паводле традыцыі, такая форма сімвалізуе мора, а жаўток зверху — сонца."

    дык сонца жа быццам бы а дно

    а ў іх мора сонцаў

Цяпер чытаюць

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку6

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Уночы над Гомельшчынай зноў лятаў рэактыўны дрон3

У Кобрыне тата пасадзіў 12‑гадовую дачку не ў тую маршрутку, а кіроўца хацеў высадзіць яе ў чужым горадзе16

Украінскія беспілотнікі атакавалі Екацярынбург

4 спосабы праверыць, хто спрабуе выкарыстаць ваш PESEL у Польшчы11

Яраслаў Пісарэнка: Аднойчы прачнуўся, паглядзеў на сябе ў люстэрка і зразумеў, што так жыць больш нельга2

Мінчанка брала ў знаёмых тэлефоны пазваніць і афармляла на іх крэдыты4

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца17

У Мінску адклалі пашырэнне трэцяй лініі метро да Зялёнага Луга, прыярытэтам зрабілі 4‑ю лінію4

Вашынгтон упершыню за некалькі тыдняў нанёс удары па Іране. Тэгеран у адказ атакаваў базы ЗША ў Іарданіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку6

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць