У Беларусі запусцілі праграму «Мак»
У Беларусі з 1 чэрвеня па 15 верасня будзе праводзіцца спецыяльная прафілактычная праграма пад назвай «Мак». Яна накіраваная на тое, каб не дапусціць распаўсюджвання расліннай сыравіны, з якой могуць вырабляцца наркотыкі.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com
У міліцыі падкрэсліваюць, што вырошчванне або нават захаванне на ўласных участках раслін, якія ўтрымліваюць наркатычныя рэчывы (напрыклад, маку або канопляў), з’яўляецца парушэннем закона. Больш за тое, гэта можа спрыяць злачынствам, бо такія расліны могуць выкарыстоўваць людзі, якія ўжываюць наркотыкі.
Асобна адзначаецца, што нават калі мак або каноплі выраслі выпадкова, іх неабходна адразу знішчыць.
За наяўнасць такіх раслін на ўчастку прадугледжаны штраф — да 20 базавых велічынь. Калі ж будзе даказана, што іх вырошчваюць з мэтай продажу, пакаранне значна больш сур’ёзнае — аж да пазбаўлення волі на тэрмін да 15 гадоў.
Таксама кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый даручана сачыць за тэрыторыямі і прымаць меры, каб не дапускаць росту дзікарослых наркатычных раслін.
Чытайце таксама:
12‑гадовага мінчука злавілі на распаўсюдзе наркотыкаў. Яму нічога не будзе
У Гомелі закладчык прадаў смяротную дозу метадону і атрымаў 14 гадоў
У Мінскім раёне загадчык дома культуры вырошчваў каноплі
У Бабруйску маці траіх дзяцей затрымалі за ўдзел у наркасхемах