БЕЛ Ł РУС

У Італіі затрымалі фуру беларуса з грузам цынкавага попелу

30.05.2026 / 23:14

Nashaniva.com

Мытня італьянскага горада Кома, што ў рэгіёне Ламбардыя, затрымала грузавік пад кіраваннем беларуса з-за неадпаведнасці катэгорыі грузу, які перавозіўся, заяўленай, піша сайт «Беларусь и мир».

Фота: мытная служба горада Кома

Як сказана ў прэс-рэлізе, фура з літоўскай рэгістрацыяй кіравалася з Францыі транзітам і ў працэсе канчатковага ўезду ў ЕС падверглася дбайнай праверцы.

Аналіз дакументаў адразу паказаў разыходжанне. Заяўлены як «іншыя вырабы з жалеза і сталі» груз па факце аказаўся тым, што павінна кваліфікавацца як адкіды.

Перавозчык пры гэтым не быў зарэгістраваны, як таго патрабуюць правілы, у адпаведным экалагічным рэестры.

Транспартны сродак і 24 тоны цынкавага попелу ў 13 кантэйнерах коштам больш за 40 тысяч еўра былі прэвентыўна арыштаваныя. У кіроўцы таксама часова забралі пасведчанне кіроўцы.

У наступныя пасля затрымання фуры дні наш суайчыннік выплаціў 6 500 еўра ў выглядзе штрафу.

Чытайце таксама:

У Германіі з баку беларуса скралі паліва

У Італіі беларуса падазраюць ва ўдзеле ў злачыннай групе

«У сярэднім кіроўца аўтавоза атрымлівае 130 еўра за суткі». Дальнабойшчык з Віцебска апісаў сваю працу

Каментары да артыкула