БЕЛ Ł РУС

Трамп дадаў сябе на гару з прэзідэнтамі ЗША

31.05.2026 / 19:30

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп апублікаваў у сваёй сацсетцы Truth Social карцінку, на якой ягоны твар дамаляваны побач з чатырма амерыканскімі прэзідэнтамі на гары Рашмар.

Карцінка, якую запосціў Трамп

На той гары высечаны Джордж Вашынгтон, Томас Джэферсан, Тэадор Рузвельт і Абрагам Лінкальн. Барэльеф называецца «Святыня дэмакратыі» і быў зроблены ў гонар 150‑годдзя гісторыі ЗША.

Трамп перыядычна публікуе розныя карцінкі з сабой. Некаторыя з іх выклікаюць скандал — як, напрыклад, калі Трамп запосціў сябе ў вобразе Хрыста. Ён пасля выдаліў тую выяву і патлумачыў, што лічыў гэта роляй доктара.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула