БЕЛ Ł РУС

Макрон паведаміў пра затрыманне танкера, які ішоў з Расіі

1.06.2026 / 08:28

Nashaniva.com

Ваенна-марскія сілы Францыі затрымалі танкер Tagor, які знаходзіцца пад міжнароднымі санкцыямі і ішоў з Расіі, заявіў у X прэзідэнт Эманюэль Макрон.

«Гэта аперацыя была праведзена ў Атлантычным акіяне, у адкрытым моры, пры падтрымцы некалькіх партнёраў, уключаючы Вялікабрытанію, са строгім выкананнем марскога права», — напісаў ён.

Макрон апублікаваў кадры высадкі дэсанту з верталёта на танкер.

Паводле звестак VesselFinder, танкер з такой назвай у канцы мая знаходзіўся каля заходняга ўзбярэжжа Нарвегіі і накіроўваўся з Мурманска ў невядомы порт Балтыйскага мора.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула