Лукашэнка пра Кім Чэн Ына: Ён ніякі не дыктатар
Пра гэта ён заявіў падчас сустрэчы з губернатарам Прыморскага краю Расіі Алегам Кажамякам, кажучы аб магчымых пасярэдніцкіх паслугах краю ў гандлі Беларусі з КНДР, піша БелТА.
Аляксандр Лукашэнка і Кім Чэн Ын падчас сустрэчы у Паўночнай Карэі, 26 сакавіка 2026. Фота Belarus Presidential Press Service via AP
«Я зусім нядаўна быў у КНДР. Ведаеце, кіраўнік (Кім Чэн Ын) зрабіў на мяне вельмі сур’ёзнае ўражанне. Разумнік! Малады чалавек, перспектыўны, нацэлены на супрацоўніцтва. Ніякі ён там не дыктатар і іншае. Ён, па сутнасці, не можа быць дыктатарам. Такім чынам, у нас завязаліся добрыя адносіны. І мы, Алег Мікалаевіч, вельмі на вас разлічваем, што вы выканаеце нам пасрэдніцкія паслугі, як калісьці мы з вамі абмяркоўвалі, у гандлі з КНДР», — сказаў ён.
Ён адзначыў, што лідар КНДР Кім Чэн Ын і кіраўнік Прымор’я добра знаёмыя і маюць добрыя адносіны.
«Ён мне шмат пра вас расказваў. Я кажу: «Дык гэта ж наш чалавек, наш сябар». Ён быў задаволены і падтрымаў гэтую ідэю супрацоўніцтва «Беларусь — Прымор’е — КНДР»», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.