БЕЛ Ł РУС

Спецыялісты папярэдзілі пра рызыку выбуху тушы кіта Цімі каля датскага вострава. Ён проста можа лопнуць

1.06.2026 / 14:59

Nashaniva.com

Дацкія ўлады заклікаюць людзей не падыходзіць да тушы.

Фота: Kai Moorschlatt / picture alliance via Getty Images

Туша гарбатага кіта Цімі, якую вынесла на востраў Анхольт, працягвае разбухаць з-за газаў, якія ўтвараюцца пры разлажэнні.

«Нельга дакладна сказаць, калі такая жывёла лопне. Гэта залежыць ад многіх фактараў, у тым ліку ад тэмпературы паветра і ступені разлажэння. Але ён лопне», — заявіла Bild эксперт Нямецкага марскога музея ў Штральзундзе Альмут Ноймайстэр.

Па яе словах, пры выбуху небяспеку ўяўляюць не толькі кавалкі плоці, але і бактэрыі.

Дацкі даследчык кітоў Петэр Тэгльберг Мадсен сказаў Spiegel, што можа ісці гаворка пра «кілаграмовыя кавалкі мяса, якія могуць забіць».

Акрамя таго, побач з тушай можна заразіцца інфекцыямі, уключаючы грып, краснуху, таксаплазмоз і бруцэлаёз. Асабліва рызыкуюць людзі, якія падыходзяць да кіта без аховы.

Спецыялісты павінны спачатку выпусціць з тушы газы. Мадсен параўнаў гэта з раззарадкай бомбы. Для працэдуры выкарыстоўваюць спецыяльны нож з кіталоўства: толькі эксперты ведаюць, дзе трэба праколваць тоўсты пласт тлушчу, каб газы выйшлі кантралявана.

Дацкія ўлады заклікаюць людзей не падыходзіць да тушы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула