БЕЛ Ł РУС

Казулю забралі на лячэнне, яка адсялілі ў асобны вальер. Што змянілася ў «Дукорскім маёнтку» пасля скандалу

1.06.2026 / 20:49

Nashaniva.com

У комплекс накіраваліся шматлікія праверкі, у тым ліку ад Міністэрства прыроды і абласной ветслужбы.

Гісторыя пра жахлівы стан жывёл у турыстычным комплексе «Дукорскі маёнтак» выклікала вялізны рэзананс у сацыяльных сетках. Відэаролік, які зняла мінчанка Таццяна Дуброўская пад назвай «Гэта канцлагер», усяго за суткі набраў больш за мільён праглядаў.

Людзі былі шакаваныя станам гадаванцаў: незагойная гнойная рана ў яка, якую абляпіла машкара, кульгавая казуля. 

Кіраўніцтва этнапарка патлумачыла траўмы прыроднымі прычынамі (маўляў, як нарадзіўся з такой ранай, нічога не зробіш, а казуля атрымала расцяжэнне), не пераканала грамадскасць.

У выніку ў комплекс накіраваліся шматлікія праверкі, у тым ліку ад Міністэрства прыроды і абласной ветслужбы.

Галоўны ветэрынар Мінскай вобласці Алег Карповіч паведаміў СТБ, што хворую казулю забралі на стацыянарнае лячэнне ў Пухавіцкую раённую ветстанцыю.

Трохгадовага яка перавялі ў асобны вальер, яго загноеную рану нарэшце апрацавалі, і цяпер яго здароўю нічога не пагражае.

Падчас інспекцыі высветліўся важны чыннік запушчанага стану гадаванцаў: у «Дукорскім маёнтку», дзе ўтрымліваюцца дзясяткі жывёл, не было штатнага ветэрынарнага доктара.

Цяпер, гаворыцца ў сюжэце СТБ, уводзіцца пасада медыка: найбліжэйшым часам тут такі з’явіцца штатны ветэрынар для штодзённага нагляду за жывёламі.

Але праверкі комплексу працягваюцца. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула